Пра заказнік

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі» гэта Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова размешчанае на тэрыторыі Налібоцкай пушчы – аднаго з самых вялікіх лясных масіваў некранутай прыроды ў Рэспубліцы Беларусі і ва ўсёй Усходняй Еўропе.

РЛЗ “Налібоцкі” знаходзіцца на захадзе Беларусі, за 65 км ад Мінска і займае плошчу 86892 га, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых заказнікаў у краіне.

Пануючым тыпам экасістэм заказніка выступаюць лясы. На іх долю прыходзіцца 89,9% тэрыторыі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 10%. Антрапагеннымі, урбанізіраванымі і індустрыяльнымі тэрыторыямі занята каля 0,1%.

Па тэрыторыі заказніка працякаюць рэкі Заходняя Бярэзіна, Уса, Іслач і іх асноўныя прытокі – Волма, Волка, Сівічанка, Ізледзь, таксама тут знаходзіцца возера Кромань.

На тэрыторыі РЛЗ “Налібоцкі” зарэгістравана 917 відаў раслін. Тэрыторыя заказніка адносіцца да Нёманскага фларыстычнага раёна і размешчана ў Правабярэжным яго падраёне, флора якога налічвае 955 відаў. Такім чынам, рэпрэзентатыўнасць флоры заказніка ў адносіне да дадзенага фларыстычнага падраздзялення даволі вялікая і складае каля 96%.

Фларыстычныя даследаванні тэрыторыі заказніка паказалі, што амаль чвэрць раслін, якія тут растуць – лекавыя, значная колькасць з розных сістэматычных катэгорый занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама трэба звярнуць увагу на тое, што значныя плошчы пушчы пакрытыя ягаднікамі, якія маюць гаспадарчы і эксплуатацыйны патэнцыял.

У граніцах заказніка зарэгістраваныя прадстаўнікі ўсіх 6 класаў пазваночных жывёл, якія абітаюць у Беларусі: кругларотыя, рыбы, амфібіі, рэптыліі, птушкі, млекакормячыя. Тэрыторыю пушчы, афіцыйна называюць Тэрыторыяй, важнай для птушак. У граніцах заказніка ўстаноўлена пражыванне 51 віда жывёл з ліку, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго на яго тэрыторыі зарэгістравана пражыванне шэрагу відаў жывёл і птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу Еўропы, а таксама, якія маюць Агульнаеўрапейскае Прыродаахоўнае Значэнне.

Вышэй пералічаныя факты сведчаць ба добрай ступені захавання натуральна-прыродных умоў тэрыторыі ад антрапагеннага ўздзеяння, а таксама аб унікальнасці, высокай экалагічнай і прыродаахоўнай ролі заказніка “Налібоцкі”.

Акрамя прыроднай разнастайнасці, пушча і землі, якія ей належаць, валодаюць багатым гісторыка-культурнай спадчынай. На тэрыторыі Налібокскай пушчы ў гады Вялікай Айчыннай вайны функцыяніравала буйное партызанскае злучэнне. Агульная колькасць партызан у гэтым раёне перавышала 20 тысяч чалавек. Існаваў і асобны  яўрэйскі партызанскі атрад колькасцю больш 3000 чалавек. Самым вядомым удзельнікам партызанскага руху ў Налібокскай пушчы быў пісменнік Рэспублікі Беларусь Янка Брыль.

Акрамя гэтага, на прылеглых тэрыторыяхразмяшчаюцца археалагічныя і архітэктурныя помнікі, якія ўвайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Так, напрыклад, у г. п. Івянец знаходзіцца Аляксееўскі касцёл, закладка фундамента якога адбылася ў 1905 г. Недалёка ад пушчы размешчана радавы маёнтак Дзяржынскіх, а ў вёсцы Дзяржынава знаходзіцца музей-сядзіба Фелікса Дзяржынскага.

Наяўнасць унікальнай прыроднай і гісторыка-культурнай падасновы робіць магчымым развіццё на тэрыторыі заказніка амаль любога віда турызма. На цяперашні час па тэрыторыі пушчы праходзяць адны з найбольш інтэнсіўна наведвальных водных, пешых і веласіпедных турыстычных маршрутаў.